Лукашэнка: І я магу рабіць памылкі, я ж таксама чалавек

Беларусь будзе і надалей падтрымліваць добрасумленных інвестараў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы наведаў у Магілёве прадпрыемства "Кронаспан ОСБ".
Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі інвестары могуць скарыстацца рознымі льготамі і паслабленнямі, калі працуюць сумленна.
На думку кіраўніка дзяржавы, у нашай краіне спрыяльныя ўмовы для прыцягнення інвестараў. "У нас стабільнае грамадства, у нас ціхая, спакойная краіна. У нас улада (дзесьці яна памыляецца, дзесьці дапускае памылкі; і я магу рабіць памылкі, я ж таксама чалавек), пагадзіцеся, не горшая. Мы не раскралі краіну, не дапусцілі абвалу. Тыя ж бяспека і стабільнасць выцякаюць з дзейнасці ўлады", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.