Лукашэнка гаварыў пра кітайскіх таварышаў і расійскае аўтапрамаўскае лобі
У аўторак адбылася сустрэча кіраўніка дзяржавы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Мінаблвыканкама Сямёнам Шапіра.
Гаворка ішла найперш пра рэалізацыю інвестпраекта па вытворчасці на Барысаўшчыне легкавікоў. Аляксандр Лукашэнка загадаў разабрацца з праблемамі па выпуску беларуска-кітайскага аўтамабіля.
Лукашэнка: "Я хацеў бы пачуць аб праблемах вытворчасці і рэалізацыі гэтага аўтамабіля. Вы выдатна разумееце, што мы, вырабляючы ў Беларусі з кітайскімі сябрамі гэты аўтамабіль, ўрываемся ў святая святых перш за ўсё Расіі. Мы будзем яго прадаваць па ўсім свеце, у тым ліку ў Расіі і Казахстане. Мяне цікавіць сённяшняя рэакцыя расійскага аўтапрамаўскага лобі. Але, я так разумею, у Расіі гэты аўтамабіль атрымаў усе дазволы і сертыфікаваны. Мы маем магчымасць яго там прадаваць. У сувязі з гэтым — пытанне ўтылізацыйнага збору. Як ён вырашаецца? Думаю, што трэба і кітайскіх таварышаў да гэтага падключаць і вырашаць гэтую праблему, калі яна існуе".
Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, пакуль у Барысаве будуць выпускаюць каля 10 тысяч аўтамабіляў у год. У планах за 5 год давесці іх выпуск да 120 тысяч аўтамабіляў штогод.
Нагадаем, гаворка ідзе пра красовер Geely Emgrand X7, які збіраецца на заводзе ў Барысаве. Расійскія цэны на гэты аўтамабіль пачынаюцца ад 18880 долараў.
Фота — onliner.by