Лукашэнка: Беларусь будуе з Захадам “новую платформу супрацоўніцтва”

Лукашэнка: Беларусь будуе з Захадам “новую платформу супрацоўніцтва”

Беларусь выбудоўвае з Захадам “новую платформу супрацоўніцтва”. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 кастрычніка падчас уручэння даверчых грамат 11 паслоў замежных дзяржаў (у тым ліку і Іспаніі). “Менавіта паслядоўная і прагматычная палітыка дапамагла нам нармалізаваць і ўмацаваць адносіны з заходнімі краінамі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы змаглі пераадолець рознагалоссі і цяпер будуем новую платформу супрацоўніцтва на аснове ўзаемапавагі і балансу інтарэсаў”.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што наша краіна — міралюбная, бяспечная і стабільная дзяржава, у якой адсутнічаюць міжэтнічныя і міжканфесійныя канфлікты.

Лукашэнка: Беларусь будуе з Захадам “новую платформу супрацоўніцтва”
Фота: БЕЛТА