Лукашэнка адкрыў камбінат у Туркменістане і вяртаецца ў Беларусь

Лукашэнка адкрыў камбінат у Туркменістане і вяртаецца ў Беларусь

31 сакавіка завяршыўся пяты афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Туркменістан. Разам з прэзідэнтам гэтай краіны Гурбангулы Бердымухамедавым ён адкрыў Гарлыцкі горна-абагачальны камбінат, які будавалі беларусы. У сваім выступе на ўрачыстасці Лукашэнка заявіў, што Туркменістан павінен стаць флагманам калійнай вытворчасці ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Ён падкрэсліў, што сумесна рэалізаваны “грандыёзны праект”, і хацелася б пабудаваць яшчэ два падобныя комплексы.

“Прынцыпова важна, што ў беларуска-туркменскіх адносінах з’яўляецца накірунак, дзе нашы краіны змогуць і далей супрацоўнічаць, узаемна ўзбагачаючы адна другую”, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

У аэрапорце Туркменабада Лукашэнку праводзіў асабіста Бердымухамедаў.