Ліўні, навальніцы і вецер: якое надвор'е чакае беларусаў у нядзелю

Якое надвор'е чакае беларусаў у нядзелю

Якое надвор'е чакае беларусаў у нядзелю / Еўрарадыё

Згодна з прагнозам на 8 чэрвеня, ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы з навальніцамі. Днём месцамі моцныя дажджы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер умераны, але пры навальніцах парывісты і моцны парывісты.

Тэмпература ноччу складзе ад +12 да +19°С, днём ад +20°С па паўночным захадзе і захадзе да +31°С па паўднёвым усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.