Літоўскія грузавікі змогуць пакінуць тэрыторыю Беларусі — МЗС

Фуры

Фуры / @gpkgovby

Літоўскія грузавікі, якія захраслі ў Беларусі, будуць перамешчаныя на стаянку каля пункта пропуску "Катлоўка". Кіроўцы  аўтамабіляў змогуць пакінуць тэрыторыю краіны, гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі:

“З гуманітарных меркаванняў кіроўцам прадастаўлена магчымасць пакінуць тэрыторыю Беларусі ў месцы свайго пастаяннага пражывання да прыняцця літоўскім бокам рашэння аб поўнамаштабным аднаўленні працы мяжы”.

Літва закрыла пункты пропуску на беларускай мяжы да 30 лістапада ў адказ на залёты метэазондаў з Беларусі, якія перашкаджалі працы аэрапортаў. Пропуск асобных катэгорый асоб дазволены толькі праз "Мядзінінкай”.

У адказ урад Беларусі забараніў грузавікам з літоўскай рэгістрацыяй выязджаць праз Польшчу і Латвію. У закладніках апынуліся сотні машын.

У МЗС Беларусі тады нагадалі, што адказнасць за сітуацыю цалкам ляжыць на Вільні, бо менавіта там вырашылі закрыць прапускныя пункты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.