Літоўцы паказалі, як беларускі памежнік зайшоў у Літву і хутка вярнуўся
Літоўцы паказалі, як беларускі памежнік зайшоў у Літву і хутка вярнуўся. Служба аховы дзяржмяжы Літвы ацэньвае яго паводзіны "як безадказныя і непрафесійныя", паколькі адбылося парушэнне мяжы.
Апублікаванае відэа гэтага інцыдэнту, які адбыўся ў чацвер у Шальчынінцкім раёне. На відэа бачна, як чалавек у форме верагодна фатаграфуе памежны слуп і адразу вяртаецца назад.
Літоўскія памежнікі ўжо паведамілі пра здарэнне ў МЗС і МУС Літвы.