Лідар Чачні заклікаў беларусаў падтрымаць Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка і Рамзан Кадыраў / Еўразія. Эксперт
Аляксандр Лукашэнка і Рамзан Кадыраў / Еўразія. Эксперт

Лідар Чачні Рамзан Кадыраў звярнуўся да беларусаў: заклікаў іх падтрымаць Аляксандра Лукашэнку "ў складаныя дні" і даць адпор сілам, якія хочуць раскалоць "брацкую дзяржаву", нагадаўшы пра грамадзянскую вайну ў Чачні.

"...Карыстаючыся выпадкам, я прашу народ Беларусі падтрымаць у гэтыя цяжкія дні свайго прэзідэнта і даць адпор сілам, зацікаўленым ва ўнутраным расколе брацкай нам дзяржавы".

Цалкам тэкст паслання прыводзіць канал у Тэлеграме "Пул першага".

Рамзан Кадыраў адным з першых павіншаваў Лукашэнку з "пераканаўчай перамогай" на прэзідэнцкіх выбарах. 10-га жніўня ў сваім Тэлеграм-канале чачэнскі кіраўнік напісаў, што Лукашэнка — "вялікі сябар чачэнскага народа і Расіі ў цэлым".

"Беларусь і суб'ект Расіі — Чачэнскую Рэспубліку — звязваюць моцныя сяброўскія і дзелавыя адносіны. Мне вельмі прыемна, што з кожным годам яны мацнеюць і пашыраюцца. І ў гэтым вялікая асабістая заслуга Аляксандра Рыгоравіча", — дадаў Кадыраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.