Ліцэіст збіў чалавека дзеля старой "Нокіі" і бутэлькі гарэлкі

Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў 24 лістапада звярнуўся 54-гадовы жыхар вёскі Даманава. Мужчына заявіў, што напярэдадні ўвечары наглядна знаёмы малады чалавек збіў яго на вуліцы. Нападнік забраў мабільнік, бутэльку гарэлкі і харчовыя прадукты. Агульная сума скрадзенага склала ўсяго 400 тысячаў рублёў.



Міліцыя затрымала злодзея. Ім апынуўся 18-гадовы жыхар Івацэвічаў, навучэнец прафесійнага ліцэю сельскагаспадарчай вытворчасці. На яго пачалі крымінальную справу. За рабаванне з ужываннем гвалту ліцэісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — gorodkirov.ru