Лепшым бамбардзірам футбольнага чэмпіянату Беларусі стаў Мікалай Януш
У нядзелю завяршыўся футбольны чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе. Чэмпіён краіны (БАТЭ) і сярэбраны прызёр (мінскае "Дынама") сталі вядомыя раней, а ўчора вызначыўся бронзавы прызёр — салігорскі "Шахцёр". Лепшым бамбардзірам першынства краіны стаў нападаючы гарнякоў Мікалай Януш, які забіў 15 галоў. Ён стаў лепшым і па сістэме "гол+пас". На яго рахунку 22 ачкі (15+7).
Янушу 31 год, ён — ураджэнец Мікашэвічаў. "Я — просты вясковы мужык", — казаў ён летась у адным з інтэрв'ю. У 2014-м Мікалай таксама быў лепшым бамбардзірам, на яго рахунку было столькі ж забітых мячоў — 15. Агулам у чэмпіянатах Беларусі Мікалай Януш забіў 66 галоў.
Фота: torpedo-belaz.by, by.tribuna.com