Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі сышоў у другі расійскі дывізіён

Нападаючы мазырскай "Славіі" Дзяніс Лапцеў падпісаў кантракт з футбольным клубам "Тосна" з Ленінградскай вобласці, які выступае ў другім па значнасці дывізіёне Расіі. Пра гэта са спасылкай на галоўнага трэнера расіян Яўгена Перавяртайлу паведамляе Sportbox.ru.

Адзначым, што Лапцеў гуляў у складзе "Славіі" з 2010 года. За гэты час ён забіў 36 галоў у 92 матчах. Пасля 12 гульняў сёлетняга чэмпіянату Лапцеў лідзіруе ў спісе бамбардзіраў. На яго рахунку ўжо 9 галоў. Таксама ў гэтым годзе форвард дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць Расіі.

Фота: offside.by