"Легія" беларуса Шкурына зрабіла крок у трэці раўнд Лігі Еўропы
Варшаўская "Легія" упэўнена ідзе па кваліфікацыі / STANISLAW KLEPKA / ARENA AKCJI/NEWSPIX.PL
31 ліпеня варшаўская "Легія" у матчы ў адказ другога раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы перамагла чэшскі "Банік" з лікам 2:1 (першы матч — 2:2) і прайшла ў трэці раўнд, дзе сустрэнецца з кіпрскім АЕКам.
Беларус Ілля Шкурын пачаў гульню на лаўцы запасных, выйшаўшы на поле напрыканцы матча. Нападнік меў выдатную магчымасць забіць гол, але пасля яго ўдару мяч праляцеў у літаральных сантыметрах ад штангі.
Shkuryn trochę poleciał Gualem #LEGFCB pic.twitter.com/ZsYUsfHsZZ
— Polski Ligowiec (@polski_ligowiec) July 31, 2025
Першы матч трэцяга раўнду кваліфікацыі адбудзецца на Кіпры 7 жніўня, у адказ — у Варшаве 14 жніўня.