Лаўроў: правакацыямі ў Мінску займаюцца ўкраінскія арганізацыі

Лаўроў: правакацыямі ў Мінску займаюцца ўкраінскія арганізацыі

Правакацыямі ў Мінску займаюцца прадстаўнікі ўкраінскіх арганізацыяў, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў 2 верасня. Разам з беларускім калегам Уладзімірам Макеем ён даў прэс-канферэнцыю ў Маскве.

Лаўроў назваў такія арганізацыі, як "Трызуб Сцяпана Бандэры", "Правы сектар" ды іншыя. Па яго словах, у Валынскай і Дняпроўскай абласцях арганізаваныя лагеры, якія рыхтуюць экстрэмістаў для Беларусі.

У нашай краіне, па яго словах, цяпер знаходзяцца каля 200 экстрэмістаў, натрэніраваных ва Украіне.

Застаецца спадзявацца, што беларускі АМАП вышле іх ва Украіну, як да таго выслаў у Расію ўзброеных расійскіх баевікоў-"вагнераўцаў", затрыманых у санаторыі пад Мінскам.

Дарэчы, беларускія ўлады раней называлі вінаватымі Польшчу, Літву, Чэхію, Галандыю, ЗША. А вось Украіна ў ліку вінаватых яшчэ не гучала ні разу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.