Латвія: за паўгода ўдвая ўзрос паток нерэгулярных мігрантаў з Беларусі

Міграцыйны крызіс на беларуска-латвійскай мяжы, фота ілюстрацыйнае

Міграцыйны крызіс на беларуска-латвійскай мяжы, фота ілюстрацыйнае / Reuters

За паўгода ў 2,5 раза ўзросла колькасць мігрантаў, якія спрабуюць трапіць з Беларусі ў Латвію ў абыход рэгулярных працэдур, паведамляе Дзяржаўная памежная служба краіны.

"У першай палове гэтага года было затрымана 352 нелегальных мігранты, якія праніклі ў Латвію з Беларусі. За першую палову мінулага года было затрымана 140 такіх імігрантаў", — паведамілі ў латвійскім ведамстве.

Найчасцей беларуска-латвійскую мяжу такім чынам спрабавалі перасекчы грамадзяне Самалі і Афганістана. На допытах у літоўскіх памежнікаў многія распавядалі пра падобны маршрут: з Самалі мігранты ляцелі ў Маскву праз Дубай (ААЭ), а адтуль дабіраліся да Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.