Латвія хоча часова забараніць выдачу віду на жыхарства беларусам і расіянам
У Латвіі хочуць забараніць да 30 чэрвеня 2023 года выдаваць віды на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі. Гэты законапраект падтрымала камісія Сейма па абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі, піша rus.delfi.lv.
Парламент будзе разглядаць законапраект у тэрміновым парадку.
Але ёсць і выключэнні:
— пададзеныя дакументы да таго, як адпаведная норма набудзе моц;
— замежнік можа падаць хадайніцтва пра часовы від на жыхарства (не больш за адзін год) у сувязі з працаўладкаваннем;
— тыя, хто атрымаў статус бежанца;
— тыя, чыё знаходжанне ў Латвіі звязанае з удзелам у праекце навуковага супрацоўніцтва або неабходнасцю навучання ці вучэбнай практыкі;
— тыя, над кім устаноўленая апека або папячыцельства, або тыя, хто сам з'яўляецца апекунамі грамадзян ці неграмадзян Латвіі.