Латушка — пра апошнія звесткі расследавання знікнення Мельнікавай

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Еўрарадыё

Кіраўнік НАУ і намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка паведаміў апошнія звесткі па справе аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай

"Па апошняй інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але хутчэй за ўсе яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, піша ён. — Дакладнае месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай не ўсталявана"

Латушка нагадаў, што каманда НАУ "тэхнічным спосабам устанавіла, што яе тэлефон мог знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі 19 і 25 сакавіка".  

Раней Павел Латушка накіроўваў запыт у Следчы аддзел Камендатуры сталічнай паліцыі Варшавы. 7 красавіка ён атрымаў адказ па электроннай пошце. З яго вынікае, што папярэднюю вытворчасць па паведамленні аб абгрунтаваным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства вядзе аддзел па барацьбе з крымінальным тэрорам і забойствамі. 

Анжаліка Мельнікава жыла ў Польшчы. Яна не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка. Былы муж Мельнікавай Андрэй пацвердзіў, што іх двое дзяцей знаходзяцца цяпер з ім у Беларусі. Дзе знаходзіцца былая жонка, ён нібыта не ведае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.