Латушка напісаў, з-за якога фільма на яго пачалі ў Беларусі крымінальную справу
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка выказаў меркаванне, з-за якога фільма на яго пачалі ў Беларусі крымінальную справу. Гэта — "У тумане" Сяргея Лазніцы, зняты па аповесці Васіля Быкава.
"У 2012 годзе Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" упершыню атрымала ўзнагароду на самым прэстыжным у свеце міжнародным Канскім кінафестывалі за фільм па творы Васіля Быкава "У тумане", — піша Латушка. — І я памятаю, колькі намаганняў прыкладала адміністрацыя Лукашэнкі, каб прымусіць мяне адмовіцца ад здымак гэтага фільма".