Курсы долара і еўра панізіліся ў Беларусі ў чацвер

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 сакавіка вырас толькі курс расійскага рубля.

Курс долара апусціўся на мінімум больш чым за два тыдні. Еўра страціў больш за 2 капейкі і зваліўся да мінімуму за дзевяць дзён. Затое расійскі рубель дасягнуў двухтыднёвага максімуму.

Вынікі валютных таргоў 13 сакавіка:

Долар ЗША: 3,1701 (-0,0023 / -0,07%);
Еўра: 3,4174 (-0,0226 / -0,66%);
Расійскі рубель: 3,6105 (+0,0009 / +0,02%);
Кітайскі юань: 4,3223 9-0,0064 / -0,15%).

Курсы долара і еўра панізіліся ў Беларусі ў чацвер
Курсы валют 13 сакавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.