Курс еўра вярнуўся да максімуму
У панядзелак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс еўра вырас на 20 рублёў і складае 12410, курс расійскага рубля знізіўся з 284 да 283,5 беларускага рубля. Таргі па долары не праводзіліся, яго курс па-ранейшаму складае 9150 рублёў.
Нагадаем, у пятніцу, 11 кастрычніка, курс долара знізіўся на 10 рублёў і складаў 9150 рублёў, курс еўра вырас на 20 — да 12390, курс расійскага рубля вырас з 283 да 284 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net