Курс долара ў Беларусі ў сераду крыху прасеў
Долары, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Курс долара на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 жніўня крыху панізіўся. За папярэднія два дні ён вырас на 10 капеек.
Таксама крыху патаннеў еўра, затое курс расійскага рубля крыху падрос.
Курсы валют па выніках таргоў 14 жніўня:
Долар ЗША: 3,2100 (-0,0169 / -0,52%);
Еўра: 3,5020 (-0,0032 / -0,09%);
Расійскі рубель: 3,5003 (+0,0021 / +0,06%);
Кітайскі юань: 4,5116 (-0,0010 / -0,02%).
Курс валют 14 жніўня / banki24.by