Курс долара расце, курс еўра працягвае зніжацца
У панядзелак, 3 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.
Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў — да 9650, курс еўра знізіўся на 30 рублёў і складае 13020, курс расійскага рубля не змяніўся і па-ранейшаму складае 274 беларускіх рублі.
Нагадаем, у пятніцу, 31 студзеня, курс долара не змяніўся — 9640 рублёў, курс еўра знізіўся на 90 рублёў і складае 13050, курс расійскага рубля вырас з 273,5 да 274 беларускіх рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.