"Культурная сядзіба" #65: праклён беларускіх паўстанцаў
За апошнія стагоддзі на тэрыторыі Беларусі адбылося нямала паўстанняў: ад Тадэвуша Касцюшкі да Станіслава Булак-Балаховіча. І вось такая сітуацыя: усе буйныя паўстанні скончыліся паразамі і рэпрэсіямі.
Чаму так? Што за праклён вісіць над беларускімі паўстанцамі? Пагаворым пра гэта з мастацтвазнаўцам Сяргеем Харэўскім. А заадно абмяркуем "культурныя навінкі" апошняга тыдня.