Куды паехаць у Беларусі, каб патрапіць у лета?

Лета, фота ілюстрацыйнае / unsplash
У Беларусь прыйдзе спёка. У чацвер, 28 жніўня, тэмпература можа ўзняцца да +30°С. Цёплая хваля рухаецца на Беларусь з Балканскага паўвострава.
Але гэта чакае жыхароў далёка не ўсёй тэрыторыі краіны. Летнія тэмпературы ўсталююцца пераважна на паўднёвым захадзе. То бок, калі хочацца сапраўднага лета, прыязджайце ў Брэст і Брэсцкую вобласць.
А вось у пятніцу, 29 жніўня, цяпло прыйдзе ўжо ў большасць раёнаў Беларусі. Толькі на паўночным захадзе будзе халаднавата праз атмасферныя франты. Максімальная тэмпература днём — ад +20°C па поўначы да +31°C па поўдні рэспублікі. Па захадзе пройдуць невялікія дажджы, дзе-нідзе прагрымяць навальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.