Крэмль упершыню адкрыта прызнаў няўдачу — 203-я раніца вайны ва Украіне
Становішча на фронце напружанае, але цалкам кантраляванае. Об гэтым заявіў галоўнакамандуючы Узброеных Сіл Украіны Валерый Залужны ў размове з двума генераламі ЗША. Ён размаўляў па тэлефоне з вярхоўным галоўнакамандуючым Аб'яднаных узброеных сіл NATO ў Еўропе і камандуючым УС ЗША ў Еўропе генералам Крыстаферам Кавалі і старшынёй Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генералам Маркам Мілі.
"Генерал Кавалі і генерал Мілі, у сваю чаргу, далі высокую ацэнку дзеянням Узброеных Сіл Украіны і запэўнілі ў нязменнай падтрымцы ЗША адносна далейшага прадастаўлення ваеннай дапамогі Украіне", — дадаў Залужны.
Крэмль упершыню адкрыта прызнаў сваю паразу у вайне ва Украіне, адзначаюць эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны. Размова пра адступленне расійскіх войскаў у Харкаўскай вобласці.
“Крэмль ніколі не прызнаваў, што Расія пацярпела паразу пад Кіевам ці, пазней, на востраве Змяіны, прадстаўляючы адступленне з Кіева як рашэнне зрабіць прыярытэтам "вызваленне" Данбаса, а сыход з вострава Змяіны — як "жэст добрай волі", — гаворыцца ў справаздачы Інстытута. Міністэрства абароны Расіі і ў апошнім выпадку спачатку прапанавала аналагічнае тлумачэнне, але яно не было успрынята расійскім грамадствам і выклікала гучную крытыку у Інтэрнэце.
Што да сітуацыі на фронце, то у Інстытуце лічаць, что украінскія войскі апошнім часам, верагодна, працягнулі наземныя атакі на поўначы Данецкай вобласці (уздоўж лініі Ліман-Ямпаль-Белагораўка) і, магчыма, праводзяць абмежаваныя наземныя атакі праз раку Аскол у Харкаўскай вобласці. Адначасова УСУ працягваюць наземныя манеўры ў трох раёнах Херсонскай вобласці. А расійскія войскі за апошнія суткі дамагліся паступовых поспехаў на поўдні ад Бахмута і працягвалі наземныя атакі па ўсёй Данецкай вобласці.
З пачатку контрнаступлення ў верасні украінскія вайскоўцы вызвалілі ўжо больш за 8000 квадратных кіламетраў, заявіў у сваім вячэрнім відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Але амаль на палове з гэтых тэрыторый яшчэ працягваюцца стабілізацыйныя меры. Там, па словах прэзідэнта, выяўляюць рэшткі сіл праціўніка , дыверсійных груп, затрымліваюць калабарантаў і "вяртаюць поўную бяспеку". Памежнікам даручылі забяспечыць ахову дзяржаўнай мяжы на ўчастках вызваленых тэрыторый.
Зяленскі таксама падкрэсліў, што разам з украінскімі войскамі на дэакупаваную тэрыторыю "вяртаецца і звычайнае нармальнае жыццё". Так, у Балаклеі і Гракавым ўжо пачалі выдаваць пенсіі — адразу за пяць месяцаў, пакуль людзі знаходзіліся ў акупацыі.
За 13 верасня расіяне нанеслі па ваенных і грамадзянскіх аб'ектах ва Украіне 94 удары: 3 ракетных, 33 — авіяцыйныя і 58 абстрэлаў з сістэм рэактыўнай артылерыі. Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
А ноччу расійскія войскі здзейснілі масіраваны абстрэл Мікалаева, паведаміў мэр Мікалаева Аляксандр Сянкевіч. Пашкоджаны ў тым ліку і жылыя дамы. У горадзе працуюць аварыйныя брыгады і камунальнікі — на некаторых вуліцах яны вымушаны расчышчаць праезд для грамадскага транспарту.
Горача ад расійскіх снарадаў было гэтай ноччу і ў Нікапальскім раёне Днепрапятроўскай вобласці, кажа кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Паводле яго слоў, вораг абстраляў раён тройчы за ноч. Выпусціў 75 снарадаў. Абышлося без загінулых і пацярпелых. Але, да прыкладу, у Нікапалі пашкоджаныя да 20 дамоў, некалькі газаправодаў і ліній электраперадач. Без святла засталіся амаль 3 000 сем'яў. Энергетыкі чыняць сеткі.
У ЗША анансавалі новы пакет ваеннай дапамогі Украіне, падразбязнасці могуць быць агучаны ў бліжыйшыя дні. Пра гэта заявіў прадстаўнік Белага дома Джон Кірбі, піша CNN.
"Я сапраўды думаю, што ў бліжэйшыя дні вы ўбачыце яшчэ адзін пакет . Мы знаходзімся ў цесным кантакце з украінцамі, размаўляем з імі штодня", — сказаў Кірбі журналістам.
Тым часам нямецкая кампанія Rheimetall Defence аднавіла для Украіны 16 нямецкіх бронетранспарцёраў Marder, але перадаць іх украінцам не можа — урад канцлера Олафа Шольца не дае дазвол. Аб гэтым кампанія паведаміла ў каментары ARD.