КПЧ ААН прызнаў, што РБ парушыла правы віцяблянкі Алены Янушкоўскай
Алена Янушкоўская / t.me/vitebsk_info
Рэспубліка Беларусь прызнаная парушальніцай правоў палітэмігранткі з Віцебска Алены Янушкоўскай. Такое рашэнне прыняў Камітэт па правах чалавека, які разгледзеў шэсць заяваў Янушкоўскай.
Пра гэта паведамляе паблік "Віцебск, я гуляю" са спасылкай на праваабаронцу Паўла Левінава.
КПЧ ААН абавязаў дзяржаву кампенсаваць жанчыне ўсе штрафы (у цяперашніх памерах) і судовыя выдаткі.
Алена Янушкоўская — даўняя апазіцыйная актвістка, аўтарка YouTube-канала "Сапраўдная Беларусь". Сёлета рэжым Лукашэнкі канфіскаваў і прадаў яе дом у Віцебскім раёне.