Мэрфі сцвярджае, што Піт пагадзіўся набыць долю былой жонкі толькі пасля падпісання пагаднення. Актрыса не была гатовая на такія ўмовы.
У 2008 годзе пара купіла маёнтак Chateau Miraval у Правансе за 60 млн долараў. У пакет нерухомасці ўвайшлі гістарычны замак, а таксама вінаграднікі плошчай 60 га.
Пасля разводу ў 2019 годзе акцёр вёў справы на вінакурні самастойна. У сваю чаргу Джалі прадала долю фірме Tenute del Mondo, якая ўваходзіць у холдынг Stoli Group расіяніна Юрыя Шэфлера.
У чэрвені 2024-га Піт заявіў, што экс-жонка адпомсціла яму, прадаўшы сваю частку бізнесу. Акцёр кажа, што паміж ім і Джалі была заключаная вусная дамоўленасць, паводле якой яны не павінныя прадаваць свае долі без узгаднення.
Галеча ў спадчыну
Калі дзіця расце ў беднай сям'і, то імаверна, што ў будучыні яно застанецца ў групе беднякоў. Пры гэтым больш чым траціна людзей, якія ацэньваюць сваё дзяцінства як беднае, таксама адносяцца да найменш забяспечаных катэгорый грамадзян у дарослым жыцці.
У выхадцаў з сацыяльна ізаляваных раёнаў таксама можа быць праблемнае становішча.
Пра гэта сведчаць звесткі даследавання, якое правялі ў Чэшскім статыстычным упраўленні.
— Частка анкеты ўключала пытанне, як рэспандэнт успрымаў фінансавае становішча сваёй хатняй гаспадаркі ў 14 гадоў, — расказвае статыстык Сымона Мержынска.
Паводле яе, параўноўваючы цяперашняе фінансавае становішча рэспандэнтаў, можна зрабіць цікавыя высновы.
Напрыклад, рэспандэнты, якія лічаць матэрыяльнае становішча сваёй сям'і на той момант вельмі дрэнным, па-ранейшаму належаць да малазабяспечаных сем'яў і ўваходзяць у пятую частку самых бедных хатніх гаспадарак.
Пры гэтым людзі, якія сказалі, што фінансавае становішча іх сям'і было вельмі добрым у дзяцінстве, з большай імавернасцю будуць людзьмі з высокім узроўнем даходу. Яны ўваходзяць у пятую частку самых багатых сем'яў у Чэшскай Рэспубліцы.
Алена Зіглерава з Інстытута сацыяльнай інтэграцыі лічыць, што адна з прычын — адукацыя.
— Уплыў сям'і на сацыяльны статус і ўзровень адукацыі велізарны. Гэта візітная картка таго, наколькі мала школы здольныя кампенсаваць адрозненні, якія ўзнікаюць у сем'ях, і выцягваць дзяцей з бедных слаёў грамадства, — кажа Зіглерава.
Паводле яе, усё гэта адбіваецца на даходах.
Калі чалавек горш вучыўся ў школе ці мала займаўся сваёй адукацыяй пасля, ён з вялікай імавернасцю акажацца сярод людзей з нізкім узроўнем даходу.
— Шмат у чым гэта звязана і з сацыяльным капіталам. Калі вы — бедная маці-адзіночка і ў вас няма сувязяў, што дапамаглі б вам знайсці працу, вы будзеце таптацца на месцы, — лічыць спецыялістка.
Паводле яе, гэта адбываецца і на рэгіянальным узроўні.