Кожны шосты беларускі школьнік курыць электронныя цыгарэты
Вейпы / sigaretnet.by
Кожны шосты беларускі школьнік курыць электронныя цыгарэты. Прычым сярод 9-класнікаў у 3,4 разы больш вейпераў, чым сярод 7-класнікаў. Такія даныя прыводзіць Навукова-практычны цэнтр гігіены.
Каб сабраць гэтую статыстыку, спецыялісты цэнтра сёлета апыталі 3493 вучняў у 39 школах па ўсёй Беларусі. То бок, 15% вейпераў — гэта толькі тыя, хто прызналіся.
За апошнія 5 гадоў колькасць падлеткаў, якія кураць бяздымны тытунь, вырасла ў тры разы.