Кошты на каву дасягнулі максімуму з 1972 года — у чым прычына?

Мяшкі з кавай / Two before ten
Цэны на каву дасягнулі максімуму з 1972 года, сусветны гандаль паралізаваны. Прычыны дзве — змена клімату і звязаны з гэтым рэзкі рост коштаў на кававыя бабы, піша выдаанне "Белорусы и рынок".
На мінулым тыдні ў Х'юстане прайшоў штогадовы з'езд Нацыянальнай асацыяцыі кавы ЗША. Яго ўдзельнікі заявілі, што шакаваныя 70%-м ростам ф'ючарсаў на каву гатунку арабіка на біржы ICE, якая з'яўляецца арыетырам для здзелак з кавай па ўсім свеце.
Па даннных Trading Economics, кошты на каву арабіка дасягнулі максімуму на фоне чаканняў кепскага ўраджаю ў Бразіліі праз працяглы перыяд засушлівага надвор'я.
На момант закрыцця таргоў каціроўкі ф'ючарсаў на арабіку наблізіліся да 3,2 долара за фунт. Прагназуецца, што вытворчасць кавы ў Бразіліі ў 2024-2025 сельскагаспадарчым годзе складзе 66,4 мільёны стандартных 60-кілаграмовых мяшкоў (папярэдні прагноз з 69,9 мільёнаў мяшкоў).
Да канца года спецыялісты не выключаюць патанненне арабікі, паколькі высокія цэны стрымліваюць попыт. Акрамя таго, ёсць спадзяванне на багаты ўраджай у Бразіліі ў наступным годзе.
Але пакуль кошты істотна не ўпадуць, большую частку кававай індустрыі могуць чакаць сур'ёзныя праблемы. У крамах ужо адчуваецца дэфіцыт кавы на паліцах, а склады запоўненыя напалову ад звычайнага аб'ёму. Некаторыя брэнды зніклі з продажу невялікіх нямецкіх і нідэрландскіх крам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.