У школах акупаванага Мелітопаля бацькоў заклікаюць здаваць грошы на дроны
Дрон, ілюстрацыйнае фота / iStock/Olena Bartienieva
Бацькоў мелітопальскіх школьнікаў заклікаюць здаваць грошы "не на шторы і дні нараджэння, а на дроны". Пра гэта паведамляе выданне novosti.dn.ua са спасылкай на рух супраціву на часова акупаваных тэрыторыях Украіны "Жовта Стрічка".
Паводле актывістаў, распараджэнне, хутчэй за ўсё, было спушчана цэнтралізавана, бо заклікі да збору грошай на дроны з'явіліся адначасова ў бацькоўскіх чатах розных школ.
Рух "Жовта Стрічка" заклікае жыхароў акупаваных тэрыторый дзяліцца інфармацыяй пра такія выпадкі і далучацца да супраціву.
Мелітопаль акупаваны з сакавіка 2022 года. Расійскія акупацыйныя ўлады прызначылі яго цэнтрам Запарожскай вобласці.