Адчыненая мяжа: Еўропа “мякчэе” ў дачыненні да Лукашэнкі — эфір

Аліна Харысава

Аліна Харысава / Еўрарадыё

Адкрыццё Польшчай дзвюх памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю выклікала шмат разваг на тэму сапраўдных прычын, якія Варшаву да гэтага змусілі. І паколькі ніякіх дзеянняў з боку Мінска ў адказ пакуль не адбылося (кшталту вызвалення групы палітвязняў), то пачалі выказвацца меркаванні, што такія змены стратэгіі Польшчы ў дачыненні да Беларусі сведчаць пра агульную змену стратэгіі ўсяго ЕС. І, маўляў, варта чакаць хуткага і раней за агучаныя тэрміны адкрыцця літоўскай мяжы. А там і да пацяплення адносін паміж Еўрасаюзам і лукашэнкаўскім рэжымам недалёка. 

Ці толькі жаданне аблегчыць жыццё прадпрымальнікам і жыхарам памежных з Беларуссю тэрыторый стаіць за адкрыццём дзвюх памежных пераходаў і як гэта адбілася на "памежным ціску на рэжым Лукашэнкі" Літвы? Як на рашэнне Варшавы адрэагавала лукашэнкаўская прапаганда і ці варта чакаць нейкіх дзеянняў у адказ з боку Мінска? Як краіны-суседзі рэагуюць на жаданне Лукашэнкі пабудаваць другую АЭС і чаму яму так даспадобы сустрэчы з расійскімі губернатарамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца працоўнай групы па контрэкстрэмізму Моладзевай рады ЗША Аліна Харысава ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.