Як у кнігах Пясецкага: ці далёкі шлях ад кантрабанды да вялікай вайны — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

Апошнім часам адбываецца шмат падзей, так ці інакш звязаных з мяжой: кантрабанда і кантрабандысты, арганізацыя маршрутаў для нелегальнага пераходу мяжы, шпіянаж, пагроза ваеннага канфлікту… Кантрабанда была заўжды, як толькі з’явілася мяжа, падаткі і мытная служба. І Беларусь тут не выключэнне. Як не навіна і тое, што за памежнымі канфліктнымі сітуацыямі нехта стаяў. Як стаіць і сёння, падчас канфлікту, да прыкладу, на беларуска-літоўскай мяжы. 

Ці былі ў гісторыі Беларусі і беларусаў сітуацыі, калі кантрабанда станавілася ледзь не галоўным сродкам існавання для жыхароў памежных тэрыторый? Памежныя канфлікты — чым яны небяспечныя і ці былі сітуацыі на мяжы, падобныя да тых, што маем сёння? Чаму далёка не заўсёды “звычайная кантрабанда” гэта толькі кантрабанда і што за лялькаводы могуць стаяць за эскалацыяй на мяжы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.