“Коммерсантъ”: МАЗ і КамАЗ "кацяцца ў розныя бакі"
Расійскаму прадпрыемству "нецікава развіваць сумесную збытавую сетку разам з МАЗам без юрыдычнага аб'яднання актываў".
Беспаспяховыя спробы аб'яднаць КамАЗ і МАЗ цягнуцца ўжо больш за два года. 11 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх СМІ Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што яго не задавальняюць прапановы расійскага боку: "няма адказу" пра план мадэрнізацыі МАЗа і аб'ём патэнцыйных інвестыцый.
На КамАЗе, у сваю чаргу, лічаць нелагічным аб’ядноўваць гандлёвыя сеткі двух прадпрыемстваў. "У КамАЗа самая развітая сярод вытворцаў грузавікоў дылерская сетка ў Расіі, і прадаваць праз яе прадукцыю канкурэнта прынамсі нелагічна ,— кажа адзін з суразмоўцаў "Ъ", знаёмы з сітуацыяй. — А беларускі рынак грузавікоў маленькі, і вялікі выгады ад сумесных продажаў там няма".
Са штоквартальнай справаздачы КамАЗа вынікае, што ў першым паўгоддзі 2013 года доля прадпрыемства на расійскім рынку цяжкіх грузавікоў склала 45%. Доля МАЗа ў гэты ж час — 8%.
Фота: www.profi-forex.org.