Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце перавысіла 1,3 мільёна

Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце перавысіла 1,3 мільёна

За час пандэміі ва ўсім свеце зарэгістравана 1 347 892 выпадкі захворвання на каранавірус. Такія звесткі падаюцца на сайце даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі ўніверсітэта Джонса Хопкінса (ЗША). 

Першае месца ў гэтай сумнай статыстыцы трымаюць Злучаныя Штаты — 368 241 выпадак. На другім месцы апынулася Іспанія — 136 675, трэцяе заняла Італія — 132 547.

Па ўсім свеце зарэгістравана 74 808 смерцяў пацыяентаў з каранавірусам. Вылечыліся 284 802 чалавекі.

У Беларусі, як паведамляла напярэдадні Мінздароўя, зарэгістравана 700 выпадкаў каранавіруса. 13 пацыентаў памёрлі, вылечыліся 53 чалавекі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.