Колькасць параненых пры ўдары па Харкаве вырасла да 35 чалавек
Ратавальнік разграбае завалы пасля расійскага нападу / PAP/EPA/SERGEY KOZLOV
Колькасць параненых пры ўдары па Харкаве вырасла да 35 чалавек. Пра гэта паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.
Сярод параненых пяцёра дзяцей. Трынадцаць пацярпелых шпіталізаваны ў цяжкім стане.
Расійскія войскі запусцілі 7 беспілотнікаў па жылых кварталах, ваеннаму шпіталю і інфраструктуры горада.
Як паведамляла Еўрарадыё раней, у выніку ўдару загінулі 67-гадовы мужчына і 70-гадовая жанчына.