Колькасць "экстрэмісцкіх фармаванняў" у Беларусі дасягнула 300 — праваабаронцы

МУС налічыў у Беларусі 300 "экстрэмісцкіх фармаванняў"

МУС налічыў у Беларусі 300 "экстрэмісцкіх фармаванняў" / @rubanau_collage

15 ліпеня МУС прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" аб'яднанне "Аўтаномнае дзеянне". Як падлічылі праваабаронцы, гэта 300-е "экстрэмісцкае фармаванне" ў адпаведным спісе на сайце ведамства.

Тэрмін "экстрэмісцкае фармаванне" быў уведзены ў беларускім заканадаўстве ў 2021 годзе для задушэння масавых грамадскіх пратэстаў. Яго ўвялі ў новай версіі закона "Аб супрацьдзеянні экстрэмізму". Рэжым Лукашэнкі вешае такі цэтлік на арганізацыі, грамадскія аб'яднанні і СМІ.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", у Беларусі па абвінавачанні ў "стварэнні або ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні" былі асуджаныя мінімум 277 чалавек, 65 з іх — завочна. Пад такое абвінавачанне трапілі палітыкі і журналісты, актывісты, дзеячы культуры і звычайныя грамадзяне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.