Колькасць ахвяраў тэракту ў падмаскоўным клубе вырасла да 143 чалавек
"Крокус Сіці Хол" / РБК
Колькасць ахвяраў тэракту ў "Крокус Сіці Холе" павялічылася да 143 чалавек. Такую лічбы называюць у МНС Расіі, спасылаючыся на звесткі Мінздароўя.
Удзень 27 сакавіка паведамлялася пра 140 загінулых.
У расійскім Следчым камітэце атрымалі 143 заявы аб зніклых без вестак падчас тэракту.
У тэракце, які адбыўся 22 сакавіка ў падмаскоўным клубе, загінулі двое ўраджэнцаў Беларусі — Ганна Волкава і Вадзім Кулік. Яшчэ адзін беларус, Алім Кашавараў, быў паранены і знаходзіцца ў цяжкім стане.