Кіяўляне ў майках "Хуцін пуй" прыйшлі пад расійскую амбасаду (відэа)
Сваю акцыю яны назвалі заклікам да міру паміж дзвюма краінамі.
Як паведамляе ТСН, удзельнікі флэш-моба тапталі выявы з каларадскім жукамі. Свой зварот рускамоўныя кіяўляне адрасавалі Уладзіміру Пуціну. Яны патлумачылі, што паласатымі жукамі лічаць любога, хто перашкаджае міру на ўкраінскай зямлі.