Кіроўца збіла чалавека і абвінаваціла ў здарэнні “паток паветра”
Следчыя ў гэтую легенду не паверылі.
Жанчына-кіроўца з Мінску наехала на пешахода ў Смаргонскім раёне і адразу прыдумала легенду, якая павінна была даказаць яе невінаватасць. Яна вельмі эмацыйна і пераканаўча распавяла следчым, якія займаліся гэтай справай, што жанчыну-пешахода на яе вачах збіла патока паветра ад аўтапоезда. Здарэнне адбылося 12 сакавіка на 101-м кіламетры аўтадарогі “Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы”.
Следчым спачатку складана было не паверыць у праўдзівасць слоў жанчыны, аднак яны засумняваліся ў атрыманай інфармацыі. Характар траўмаў пацярпелай, якія былі вельмі цяжкімі, сведчыў, што жанчыну-пешахода збіла машына, якая рухалася ў спадарожным кірунку. У выніку пад ціскам доказаў кіроўца прызналася, што гэта яна збіла пешахода.
На хлуслівую кіроўцу завялі крымінальную справу, інфармуе Гродзенская абласная ДАІ.