Кіроўца, якога асляпіла сонца, збіў дзяўчынку ў Барысаве

Кіроўца, якога асляпіла сонца, збіў 12-гадовую дзяўчынку ў Барысаве. Здарэнне адбылося ўвечары 5 траўня. Дзіця пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе на вуліцы Палка Нармандыя-Неман. У гэты момант дзяўчынку і збіў "Фольксваген Пасат".
Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінаблвыканкама, дзіця шпіталізавалі. У выніку ДТЗ яно атрымала шматлікія траўмы, у тым ліку закрыты пералом пляча, носа. Адзначаецца, што па папярэдняй інфармацыі аварыя здарылася з-за таго, што кіроўцу асляпіла сонца. Праводзіцца праверка.