Кіроўца МАЗа пераехаў жанчыну на пешаходным пераходзе ў Мінску і ўцёк

Здарэнне адбылося адбылося ў панядзелак каля 3-й гадзіны дня на вуліцы Шаранговіча каля дома №46. Неўсталяваны кіроўца грузавіка МАЗ з паўпрычэпам рухаўся па вуліцы Шаранговіча з боку вуліцы Гарэцкага ў напрамку вуліцы Сухараўскай. Грузавік наехаў на 54-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.



ДТЗ адбылося на вачах кіроўцы аўтамабіля, які рухаўся за грузавіком, паведамляе БЕЛТА. Па словах гэтага кіроўцы, жанчына проста вывалілася з-пад колаў грузавіка, а той, нават не прытарможваючы, з'ехаў у бок Мінскай кальцавой аўтадарогі. Відавочцы аварыі выклікалі ДАІ і хуткую дапамогу. Пацярпелую жанчыну са шматлікімі траўмамі медыкі даставілі ў лякарню.



ДАІ просіць відавочцаў здарэння неадкладна паведаміць пра яго ва ўпраўленне ДАІ Мінска. Відавочца ДТЗ змог узгадаць частку нумара МАЗа — гэта або 18-35, або 19-35, або 18-34, або 19-34. Усіх, хто можа паведаміць якую-небудзь інфармацыю пра здарэнне або пра месцазнаходжанне грузавіка, ДАІ просіць патэлефанаваць на нумар (017) 222-17-17 або (029) 356-17-17.



Фота — maz.by