Кіроўца Lexus у Мінску разбіў пяць прыпаркаваных машын (фота)
Перад гэтым мужчына страціў прытомнасць.
У Мінску на вуліцы Ясеніна 15 красавіка адбылася аўтааварыя. Каля скрыжавання з вуліцай Касманаўтаў 25-гадоваму кіроўцу Lexus RX450 стала кепска за рулём. Як піша tut.by, хлопец страціў прытомнасць, і ў выніку яго аўтамабіль урэзаўся ў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў: Nissan Almera, два Mercedes і два Peugeot.
Кіроўца кажа, што перад паездкай ён быў у паліулініцы і здаваў на аналіз кроў з вены. Падчас руху ён страціў прытомнасць. Ачуняў хлопец толькі тады, як відавочцы аварыі паспрабавалі дапамагчы яму.
На шчасце, падчас ДТЗ ніхто не пацярпеў.