Кіроўца "Газелі" ў Ваўкавыску памёр за рулём

У Ваўкавыску на вуліцы Жолудзева 18 ліпеня "Газель" нечакана з'ехала з дарогі, зачапіла два дрэвы і ўрэзалася ў ліхтарны слуп. Як піша onliner.by, кіроўца аўтамабіля размаўляў з калегам і нечакана страціў прытомнасць. Па словах пасажыра, мужчына рэзка пасінеў.

Кіроўца памёр за рулём аўтамабіля. Па словах супрацоўнікаў Гродзенскай ДАІ, смерць маглі выклікаць праблемы з кровазваротам і сэрцам. Дарэчы, мужчына не дажыў да свайго юбілею менш за паўгода.

Фота: gaigrodno.by