Кіраўнік вытворчасці Брэсцкай сувенірнай фабрыкі трапіў пад следства

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, у 2012 годзе кіраўнік тройчы ўносіў у першасныя ўліковыя дакументы недакладныя звесткі аб завершаных аб'ёмах вырабленай прадукцыі. Такім чынам, ён прычыніў шкоду прадпрыемству "Славянка": у якасці залішняга заробку і прэміі пералічыў сабе больш за 5 мільёнаў рублёў.



На 40-гадовага брэстаўчаніна пачалі крымінальную справу. Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.



Фота — ohrana.ru