Кіраўнік МЗС Германіі: ЕС трэба падумаць пра новыя санкцыі супраць Беларусі
Кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас у сераду на прэс-канферэнцыі ў Берліне выказаўся наконт санкцый у дачыненні ўладаў Беларусі, паведамляе ТАСС. Як вядома, Брусель летась увёў у дзеянне тры пакеты санкцый, рыхтуецца чацвёрты пакет. Такім чынам ЕС рэагуе на фальсіфікацыю вынікаў выбараў, на парушэнне правоў чалавека, пераслед журналістаў, наяўнасць чатырох соцень палітвязняў.
"Мы будзем працягваць гэты шлях, — кажа пра санкцыі Маас. — ...У ЕС нам трэба абмяркоўваць, ці дастаткова нашай санкцыйнай палітыкі ці патрэбны новыя меры".
Новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі сталі яшчэ больш рэальнымі пасля атакі на TUT.by.