Кіраўнік крамы Symbal.by Павел Белавус затрыманы ў Мінску
У Мінску затрымалі стваральніка і кіраўніка крамы Symbal.by Паўла Белавуса, паведамляе тэлеграм-канал крамы.
У панядзелак у 11:00 Белавуса выклікалі ў міліцыю. Пасля гэтага ён не вярнуўся дадому. Зараз Паўла вязуць на Акрэсціна.
Мінулым летам кампанія Symbal.by пад ціскам уладаў была вымушаная зачыніць краму, дзе прадаваліся вопратка і сувеніры з нацыянальнай сімволікай. Закрыццё крамы атрымалася скандальна гучным: на чаргу пакупнікоў прыехалі амапаўцы.
Кіраўнік Symbal.by Павел Белавус уваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады. 20 жніўня 2020 года супраць КР была распачатая крымінальная справа. Па інфармацыі Генпракуратуры, дзейнасць рады накіраваная на захоп дзяржаўнай улады.