Кіеў падвергся масіраванай начной атацы балістычнымі ракетамі ў Дзень горада
Расія здзейсніла камбінаваную атаку, якая доўжылася сем гадзін / Карты и стрелочки
У ноч на 24 мая Расія здзейсніла камбінаваную атаку на Кіеў беспілотнікамі і балістычнымі ракетамі, якая доўжылася сем гадзін.
Паветраны сілы Украіны паведамілі, што збілі над сталіцай шэсць балістычных ракет, а ўсяго Украіну атакавалі 15 такімі ракетамі ў розных рэгіёнах. Таксама расіяне атакавалі Украіну 250 дронамі, 245 з якіх, мяркуецца, былі збіты.
Выбухі гучалі ва ўсіх раёнах Кіева, улады паведамляюць аб падзенні абломкаў, разбурэннях, пажарах у шматпавярхоўках і 15 параненых у ўкраінскай сталіцы, дзе сёння і заўтра адзначаецца Дзень Кіева.