Хлеб, якому больш за 100 гадоў, паказалі ў мінскім музеі

Хлеб з 1918 года

Хлеб з 1918 года / Instagram / minskmuseum

У музеі гісторыі Мінска паказалі незвычайны экспанат, якому больш за 100 гадоў. Такі абед давалі нашым працоўным у маскоўскіх сталоўках.

"Порцыя хлеба 1918 года. Маскоўскі абед мінскага рабочага-чыгуначніка і рэвалюцыянера Іосіфа Пятровіча Голубева 3 студзеня 1918 года".

З 2 па 4 студзеня 1918 года Голубеў быў у камандзіроўцы ў расійскай сталіцы ў галоўным чыгуначным камітэце як дэлегат мінскіх рабочых. Ён адстойваў правы рамонтнікаў працаваць па новых расцэнках.

— Маскоўскі абед таварыша Чарнова, Нікіціна, Аляшковіча і Голубева. Супчык з'еў, а хлебушак пакінуў на памяць пра тое, як кормяць мінскіх дэлегатаў, — гаворыцца ў апісанні экспаната.

Голубеў нарадзіўся ў Расіі, але з 1900 года жыў у Мінску і працаваў столярам у чыгуначным дэпо, прымаў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 гадоў, вёў дзённікі, дзе расказваў пра свае паўсядзённыя клопаты на фоне падзей, якія адбываліся ў горадзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.