Харкаўшчыну разам з украінцамі абараняюць каліноўцы і Замежны легіён — ГУР
Каліноўцы, ілюстрацыйнае фота / Полк Каліноўскага
На Харкаўскім кірунку сумеснае кіраванне мінамётным агнём ажыццяўляюць падраздзелы Замежнага легіёна і палка Каліноўскага. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
Ва ўкраінскіх тг-каналах з'явілася відэа, на якім можна пабачыць, як абстрэльваюцца расійскія пазіцыі на Харкаўшчыне.
Удзень 17 траўня расіяне ўдарылі па Харкава дзвюма кіраванымі авіябомбамі (КАБ). Як заяўляе мэр Харкава Ігар Церахаў, у горадзе ўспрыхнулі пажары. Загінуў адзін чалавек, чацвёра параненыя.