Хапун у Шчучыне — затрымалі каля дзесяці чалавек
Затрыманне ў Шчучыне / dzyannica.by
На "Шчучынаграхімсэрвісе" сілавікі зладзілі хапун: затрымалі каля дзесяці чалавек. Пра гэта піша мясцовая раёнка "Дзянніца".
Паведамляецца, што затрыманні адбыліся за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Звычайна пад гэтай фармулёўкай маюцца на ўвазе падпіскі ў сацсетках на рэсурсы, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў "экстрэмісцкімі".