Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Адмірал"
Віталь Пінчук закінуў дзве шайбы / vk.com/hcdinamoby
Хакеісты мінскага "Дынама" разграмілі "Адмірал" з Уладзівастока — 7:2 (0:1, 4:0, 3:1). Віталь Пінчук закінуў дзве шайбы. Гэта быў другі матч у хатняй серыі ў чэмпіянаце КХЛ. У першым паядынку "Дынама" прайграла "Северсталі" (2:3).
3 кастрычніка мінчукі прымаюць СКА.